Альшанка. Ілюстратыўнае фота з архіву Hrodna.life
П’яны мужчына выкідваў мэблю з акна кватэры знаёмага па вуліцы Напалеона Орды. Пацярпела іншамарка мясцовай жыхаркі. У мінулым годзе ён ужо выкідваў мэблю з акна гэтай жа кватэры, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Каля гадзіны ночы 21-гадовы гродзенец прыйшоў у кватэру знаёмага па вуліцы Н.Орды. Нягледзячы на адчыненыя дзверы, у жыллё нікога не было. Знаходзячыся ў агрэсіўным стане, малады чалавек пачаў выкідваць з акна тумбачку, дзверы і іншую мэблю. Яго не спыніла нават тое, што кватэра размешчаная на 9-м паверсе і ўнізе могуць знаходзіцца людзі. У выніку падалыя рэчы пашкодзілі аўтамашыну «Форд». Шум пачула гаспадыня іншамаркі, якая паведаміла пра гэта ў міліцыю.
Зламыснік знік, аднак ужо на наступны дзень быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Хуліганства».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…