У Беларусі ўпершыню пройдзе Тыдзень супраць катаванняў. Навошта гэта трэба

Мерапрыемствы праваабарончай кампаніі «ПЫТАЙ/СЯ. Неделя против пыток» адбудуцца ў Мінску з 24 па 28 чэрвеня і будуць прымеркаваны да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаванняў (26 чэрвеня).

Мэта кампаніі - стварэнне экспертных і даступных шырокай публіцы пляцовак для абмеркавання розных аспектаў праблемы катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, абмену практыкамі паміж спецыялістамі з розных сфер і краін, а таксама аказанне прафесійнай падтрымкі людзям з траўматычным вопытам.

У праграме Тыдня — экспертны круглы стол, анлайн-прэзентацыі сацыялагічнага даследавання і маніторынгавага сэрвісу, публічныя лекцыі і дыскусія з кінапаказам, псіхалагічныя і юрыдычныя кансультацыі для ахвяраў і іх блізкіх. Гасцямі кампаніі стануць эксперты, праваабаронцы і журналісты з суседніх краін — Расіі, Украіны, Польшчы, якія спецыялізуюцца на тэме.

Арганізатары кажуць, што праблема катаванняў і іншых формаў жорсткага, бесчалавечнага або зневажаючага годнасць абыходжання або пакарання застаецца актуальнай у сучасным свеце. Гэтая практыка распаўсюджаная ў многіх постсавецкіх рэспубліках, і Беларусь не з’яўляецца выключэннем. Беларускія праваабаронцы нязменна сутыкаюцца з выпадкамі катаванняў і нават гвалтоўных смерцяў у месцах несвабоды, негуманным абыходжаннем пры затрыманнях і ўтрыманні людзей у аддзяленнях міліцыі, ІЧУ, СІЗА. Але складана сказаць, які рэальны маштаб праблемы. Статыстыкі па выпадках катаванняў, жорсткага абыходжання і іх расследаванні няма. Нацыянальнага механізму па прадухіленні катаванняў няма. Незалежныя эксперты наведваць месцы несвабоды не могуць.

Як спыніць негуманную практыку ў такой сітуацыі? Рэцэпт адзін — не маўчаць. Маўчанне і бяздзейнасць толькі дапамагаюць катаваць. Ахвярам — не мірыцца з гвалтам, надаваць такім выпадквс агалоску, абараняць сваю годнасць. Журналістам і праваабаронцам — аказваць прафесійную дапамогу пацярпелым, трымаць фокус на праблеме. Усе мерапрыемствы Тыдня супраць катаванняў нясуць у сабе заклік — спрабаваць дзейнічаць.

Праграма Тыдня супраць катаванняў

24 чэрвеня

«Перажыць траўму: як дапамагчы сабе і блізкім». Публічная лекцыя псіхолага
Суарганізатарамі - HumanConstanta і Беларускі дакументацыйнага цэнтр.
Пачатак у 19:00.
Неабходная рэгістрацыя на мерапрыемства.

Анлайн-прэзентацыя сацыялагічнага даследавання «Вымярэнне ўзроўню талерантнасці беларусаў да дзяржаўнага гвалту»

(Праведзена у красавіку 2019 г. РГА «Прававая ініцыятыва» і кампаніяй SATIO.)
Даследаванне будзе прадстаўлена на сайце protivpytok.org

25 чэрвеня

Анлайн-прэзентацыя сэрвісу для маніторынгу выканання дзяржавай рэкамендацый Камітэта супраць катаванняў ААН па пятым перыядычнаму дакладу Беларусі
Сэрвіс будзе прадстаўлены на сайце protivpytok.org

26 чэрвеня

Круглы стол «Нацыянальныя прэвентыўныя механізмы і кантроль за выкананнем правоў асуджаных»
Праводзіцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва ААН у Беларусі з удзелам Старэйшай дарадчыцы па правах человека Мацільды Богнер.

Замежныя эксперты:
Пшэмыслаў Казімірскі - дырэктар Нацыянальнага прэвентыўнага механізму (Офіс Омбудсмана, Польшча);
Аляксандр Гатыятулін- кіраўнік арганізацыі «Украіна без катаванняў», сябра каардынацыйнай рады пры Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека;
Сяргей Пернікоза — член каардынацыйнай рады пры Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека.

14:00 — 18: 00, Канферэнц-зала гатэля «Манастырскі»
(Вул. Кірыла і Мяфодзія, 6)

27 чэрвеня

«Медыяправаабарона: Што? Як? Чаму?». Адкрытая сустрэча з галоўным рэдактарам «Медиазоны» Сяргеем Смірновым
Суарганізатар — Беларуская асацыяцыя журналістаў.
19:00, офіс БАЖ (вул.Кальварыйская, 16 — 265)

Тут можна зарэгістравацца на сустрэчу і задаць пытанне госцю.

28 чэрвеня

«Катаванні. На якой мове гаварыць аб праблеме з грамадствам?»
Публічная дыскусія з удзелам прадстаўнікоў кампаніі SATIO і Камітэта супраць катаванняў (Ніжні Ноўгарад, РФ) пойдзе аб даследаваннях і дакументалістыцы як пра неюрыдычных інструментах прадухілення катаванняў.
Адбудуцца прэзентацыі вывадаў даследавання «Вымярэнне ўзроўню талерантнасці беларусаў да дзяржаўнага гвалту» ад SATIO і фільма «Крайні поўдзень» ад Камітэта супраць катаванняў.

Пачатак, а 18:30.
Неабходная рэгістрацыя на мерапрыемства.

Акрамя экспертных і публічных мерапрыемстваў на працягу ўсяго тыдня будуць праходзіць псіхалагічныя і юрыдычныя кансультацыі для ахвяраў катаванняў і бесчалавечнага абыходжання і іх блізкіх. Каб атрымаць кансультацыю псіхолага, неабходна запоўніць форму рэгістрацыі. Каб атрымаць кансультацыю юрыста, неабходна запісацца па тэлефонах: +375 29 683 79 64, +375 29 605 22 74.

За навінамі кампаніі можна сачыць на сайце protivpytok.org, на старонцы Прававой ініцыятывы ў Фэйсбуку па хэштэгу #protivpytok # противпыток.

Арганізатарамі кампаніі з’яўляюцца ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» і РГА «Прававая ініцыятыва», партнёры — ПУ «Беларускі дакументацыйнага цэнтр», Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практык і іх імплементацыі ў праве «Хьюман Канстанта», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024