Два гады Андрэй Ганчарэнка не граў на Савецкай. Гродзенцам ён знаёмы не толькі як рамеснік, але і як казачны падарожнік, які грае на флейце. 23 чэрвеня ён выйшаў на пешаходную вуліцу ў новым вобразе і з лірай, якую сам змайстраваў.

Ужо пяць гадоў у Андрэя з жонкай на вуліцы Савецкай ёсць гандлёвая кропка з уласнай сувенірнай прадукцыяй. Мужчына грае побач, музыка для яго гэта хобі.

«Два гады не граў, але вось вырашыў выпрабаваць ліру, якая заляжалася ў скрыні. Зрабіў мініяцюрную версію — вулічную, хачу паглядзець як яна працуе і якая будзе рэакцыя ў гараджан».

Гродзенцы ацанілі новы вобраз рамесніка і яго інструмент. Многія здымалі тое, што адбываецца, на відэа.

https://www.instagram.com/p/BzFhfmqo4gN/

«Хочацца не проста граць, а прыносіць задавальненне сабе і навакольным», — дадаў Андрэй.

Грае ён у асноўным свае мелодыі. У Андрэя ёсць нават дыск з уласнымі мелодыямі на флейце. З лірай дыска пакуль няма, ён у працэсе стварэння.

На гродзенскай пешаходцы новы інструмент: рамеснік грае на самаробнай ліры

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]