Гібель людзей на «Гродна Азоце»: суд апраўдаў майстра прадпрыемства

Апраўданы майстар па рамонце ААТ «Гродна Азот» Мікалай Саўль па справе аб гібелі двух работнікаў прадпрыемства. Такое рашэнне абвешчана ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 24 чэрвеня, пішуць naviny.by.

Раней Саўля абвінавачвалі ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух людзей (ч. 3 арт. 304 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Выбух у цэху аднаго з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў краіны адбыўся 6 чэрвеня 2016 года. Рамонтнікі праводзілі агнявыя работы,
распілоўвалі пры дапамозе газавага абсталявання металічныя канструкцыі. У цэху знаходзілася каля 60 тон небяспечнага рэчыва гідраксіламінсульфат, якое, як пазней высветлілася, нельга было там захоўваць з-за пажаранебяспекі.

У нейкі момант рэчыва расклалася і ператварылася ў воблака, парамі якога да смерці атруціліся двое рабочых 28 і 35 гадоў. Яшчэ трое трапілі ў бальніцу. Справу разглядалі ў судзе амаль два гады, у тым ліку каб зразумець, ад чаго выбухнула небяспечнае рэчыва і ці быў у гэтым вінаваты майстар.

Паводле заключэння гродзенскага ўпраўлення дэпартамента Дзяржаўнай інспекцыі працы, у здарэнні былі вінаватыя чатыры чалавекі: начальнік цэха, начальнік аддзялення, начальнік змены цэха і майстар па рамонце. Аднак на лаве падсудных апынуўся толькі майстар.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025