Шпацыр па Новым Свеце 22 чэрвеня зладзілі для гродзенцаў журналісты Hrodna.life. Расказваць пра адзін з самых цікавых раёнаў горада вырашылі не толькі словамі. Кожнае месца мела ў мінулым свае адметныя пахі, смакі і гукі. Удзельнікі шпацыру атрымалі ў падарунак хустачкі з выявай даху «дома з цмокамі». Гэтымі хустачкамі і прапанавалі завязваць вочы, каб адгадаць і больш выразна адчуць пахі і смакі Новага Свету.

Як па-новаму адкрываецца Новы Свет, калі заплюшчыць вочы

Заплюшчыўшы вочы і паслухаўшы гукі ўдараў сякеры і ржання коней, можна ўявіць сабе дроўны рынак.

Пакаштаваўшы акрайчык хлеба — узгадаць знесены будынак крамы «Свежы хлеб», каторы да гэтага часу называюць «Гарачым».

Пра аптэку нагадаў пах зёлак і смак чабаровага сіропу. Пра пякарню з булкамі-напалеонкамі - здоба з макам. А на месцы крамы каланіяльных тавараў усе разам пачаставаліся кавай з цынамонам і гваздзікай.


Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць


Фаварытам смакаў стала каўбаса з лімонам. Яна мела нагадаць пра мясную краму Полудня, дзе гандлявалі падобным таварам.

Канечне, пахне тут і ўласнымі кветкамі. Зараз там вадаруе ліпа і кветкі з палісаднікаў каля дамоў.


«Аддайце дом і мы выратуем яго». Сям’я гродзенцаў хоча захаваць драўляныя дамы ў Новым Свеце


Раён Новы Свет штогод памяншаецца. Драўляныя дамы ідуць пад знос. Сёлета на аўкцыён таксама выстаўлялі некалькі дамоў з вуліцы Міцкевіча — пад знос. Магчыма, сёлетнія шпацыры — апошняя магчымасць пабачыць некаторыя з дамоў на ўласныя вочы.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]