У Гродне асудзілі былога дырэктара РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт», які абвінавачваўся ў атрыманні хабару і крадзяжы у буйным памеры шляхам злоўжывання службовым становішчам, паведамляе Вярхоўны суд.
У верасні 2016 года падсудны дамовіўся з дырэктарам адной з будаўнічых фірм, што паспрыяе ў заключэнні з фірмай дамоваў на выкананне будаўнічых працаў на аб’ектах РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт». За гэта дырэктар атрымаў матэрыяльную ўзнагароду ў выглядзе будматэрыялаў і будаўнічых паслуг.
Усяго абвінавачваны з верасня 2016 г. па кастрычнік 2018 атрымаў матэрыялаў і паслуг на суму больш за 16 тысяч беларускіх рублёў.
Ён жа ў студзені 2017 года, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, даў указанні падначаленаму аформіць акт тэхнічнага стану рэзервуара для яго спісання. У сакавіку 2017 года дакумент зацвердзіў галоўны інжынер РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт». Былы дырэктар у снежні 2017 года зацвердзіў акт аб спісанні рэзервуара па астаткавым кошце. Мужчына выкарыстаў спісаны рэзервуар для ўладкавання аўтаномнай каналізацыі на прыватным надзеле ў Гродзенскім раёне.
РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт» была нанесена маёмасная шкода на суму больш за 6 тысяч рублёў.
Былы дырэктар асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на 5 гадоў.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і яшчэ можа быць абскарджаны.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…