Жыхарка Гродна ў адной з бальніц горада скрала ў пенсіянеркі 120 беларускіх рублёў.
Дзве жанчыны ляжалі ў адной палаце. Раніцай 80-гадовая пацыентка выйшла, у гэты час «суседка» адкрыла яе торбачку і з кашалька забрала 120 рублёў. Праз нейкі час пацярпелая хацела ўзяць таблеткі і звярнула ўвагу, што кашалёк ляжыць інакш. Адкрыўшы яго, выявіла адсутнасць грошай.
Аб тым, што адбылося, пажылая жанчына распавяла дачцэ, якая звярнулася ў міліцыю. Спачатку суседка па палаце, таксама пенсіянерка 1951 года нараджэння, ўсё адмаўляла, але пазней прызналася ўчастковаму інспектару і вярнула грошы.
Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, міліцыя вярнула гаспадыні скрадзеныя грошы і пачала крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж». Раней жанчына не была судзімая і не прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці.
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…