Гродзенскага гісторыка Мечыслава Супрона выклікалі ў міліцыю за акцыю, якую ён правёў 18 чэрвеня ў цэнтры Гродна, >піша r**yja.com. У той дзень ён прымацаваў да Старога моста расцяжку з надпісам «Нёман атручаны Лідскім ЖКГ».
— Мне патэлефанавалі з Кастрычніцкага РАУС. Маёр Шутовіч прапанаваў мне з ім сустрэцца для высвятлення абставін, — кажа Мечыслаў Супрон. — На маё пытанне, з якой нагоды, быў адказ, што гэта не тэлефонная размова. Прапанавалі нават самі да мяне пад’ехаць, але я сказаў, што сам да іх прыеду.
Быў складзены пратакол па факце парушэння закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Цяпер буду чакаць суда.
Мечыслаў Супрон канстатуе, што прадстаўнікі міліцыі ў РАУСе цікавіліся яго дзеяннямі: «Было зададзена пытанне, чаму я вырашыў правесці менавіта пікет, а не напісаў якісьці артыкул. Я растлумачыў, колькі было артыкулаў напісана, але ж няма ніякага плёну.
І я вырашыў правесці такую акцыю, каб тым самым выказаць сваё абурэнне, пратэст і праінфармаваць людзей, што іх жыццё падвяргаецца небяспецы».
Гісторык кажа, што пасля купання ў атручаным Нёмане ў яго сына паднялася тэмпература, а сам ён атрымаў скураную хваробу, якую засведчыў ў Гродзенскім скурвендыспансэры.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…