Горад

Акторы з Беластоку паказалі гродзенцам «Помсту» па-польску

Спектакль Аляксандра Фрэдро у пастаноўцы Хенрыка Таляра прайшоў у Гродне 18 чэрвеня. Яго прадставілі артысты Драматычнага тэатра імя Аляксанда Венгеркі з Беластоку. Класічная п’еса ў іх атрымалася вольнаю і нязмушанаю. Удалося захаваць класічны тэкст і спалучыць яго з сучасным выкананнем.

Сюрпрызы пачаліся ад самага пачатку спектакля. Гледачоў папярэдзілі, што ўсе ролі, апроч адной, будуць выконваць жанчыны. Потым — уключылі святло і прапанавалі здаць білеты ды пакінуць залу. Гродзенскія гледачы не паддаліся на артыстычную правакацыю. Узнагародаю за трываласць мелі задавальненне назіраць тонкі гумар класічнай камедыі.

Па сюжэту п’есы сварка двух шляхецкіх сем’яў перашкаджае планам закаханай пары. З кожнага боку плятуцца інтрыгі, амаль кожная з іх закончваецца камічна. У выніку дапамагае шчасцю закаханых … помста.

Спектакль прайшоў на польскай мове. Падаецца, што надзеі рэжысёра ўключыць гродзенскіх гледачоў у гульню цалкам апраўдаліся.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025