Другі тыдзень доўжацца праверкі рознымі структурамі экалагічнага бедства — забруджвання акваторыі і гібелі рыбы ў Дзітве, якія адбыліся 11 чэрвеня. Грамадскасць штодня адрасуе уладам слушнае пытанне: чаму вада была брудная, хто «атруціў» рыбу і якія меры будуць прыняты, каб прадухіліць падобнае?
Сітуацыя знаходзіцца на кантролі не толькі на раённым, але і абласным узроўні, піша lidanews.by. У той жа дзень, калі было зафіксавана наздвычайнае здарэнне, спецыялісты розных прыродаахоўных службаў, міжраённай лабараторыі аналітычнага кантролю адабралі пробы вады і глебы ў Дзітве на шэраг паказнікаў, ўзялі на аналіз мёртвую рыбу.
— У аўторак, 11 чэрвеня, мясцовыя жыхары паведамілі, што вада ў рацэ Дзітва памяняла колер, стала шэрай і каламутнай, з’явіўся смуродны пах. Таксама была заўважаная мёртвая рыба, — дала каментар галоўная спецыялістка аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем атмасфернага паветра і прыродных рэсурсаў Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ганна Яцэвіч. — Адразу ж пачалася праверка па гэтым факце.
Першым быў гатовы аналіз на ўтрыманне кіслароду ў вадзе: ён быў на ўзроўні 0,2 міліграма на дэцыметр кубічны пры мінімальна неабходным для жыцця флоры і фауны не менш за 4 мг / дм³.
Таму з аднаго боку мы можам весці гаворку аб прыроднай з’яве, якая была выклікана анамальнай спякотай. Калі ўтрыманне кіслароду ў вадзе рэзка памяншаецца, гэта можа пацягнуць за сабой негатыўныя працэсы ў рацэ, заморныя з’явы, якія і былі выяўленыя ўвечары 11 чэрвеня ў Дзітве.
Але з іншага боку нельга выключаць і тэхнагенны фактар. На выпуску з ачышчальных збудаванняў Лідскага ГУП ЖКГ таксама былі адабраны пробы. Вынікі наступныя: у перыяд наступлення анамальна высокіх тэмператур у працы ачышчальных збудаванняў Лідскага ГУП ЖКГ наступіў збой. Меркавана мела месца гібель актыўнага глею і частковы вынас яго са сцёкавымі водамі ў раку.
Гэта прывяло да перавышэння дапушчальных канцэнтрацый ўзважаных рэчываў у 5 разоў, хімічнае спажыванне кіслароду — у 1,5 разы, фосфар агульны — прыблізна ў 2 разы і азот агульны прыблізна ў 1,5 разы. Гэта можа сведчыць аб негатыўных працэсах у рацэ, выкліканых высокімі тэмпературамі.
Аднак спецыялістка падкрэсліла, што ўсталёўваць прамую сувязь паміж перавышэннем дапушчальнай канцэнтрацый ў сцёкавых водах Лідскага ГУП ЖКГ і забруджваннем акваторыі Дзітва, гібеллю рыбы зараз рана. Расследаванне па гэтай справе яшчэ не завершана.
— Высветліць прычыну не так хутка, вядзецца разбор. На выкананне і вывучэнне аналізаў, афармленне пратаколаў патрабуецца час. Да таго ж сферы адказнасці размеркаваны паміж рознымі кантралюючымі органамі, — сказала Ганна Станіславаўна.
— Аднак нягледзячы на тое, што ўсім нам даводзіцца жыць у зменлівых кліматычных умовах, што вядзе да сур’ёзных наступстваў для навакольнага асяроддзя, вінаватыя ў тым, што адбылося на Дзітве службовыя асобы абавязкова будуць прыцягнутыя да адказнасці.
Пакуль розныя інстанцыі спрабуюць разабрацца, мясцовыя жыхары перажываюць за пагібельныя для экалогіі наступствы. Аднак адзначаюць, што пасля дажджу і з паніжэннем тэмпературы падобнай сітуацыі на Дзітва больш не адзначалася, слядоў катастрофы, якая адбылася 11 чэрвеня таксама стала менш, вада чысцей. Рака натуральным чынам прыходзіць у сябе. Тым не менш, сітуацыя трымаюцца на кантролі. Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, працягвае расследаваць факт гібелі рыбы, падлік шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю.
Вынікі ўсіх лабараторных праверак стануць вядомыя днямі. Спецыялісты просяць дачакацца афіцыйных дадзеных.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…