Плакат «Неман отравлен Лидским ЖКХ» з’явіўсяся на парэнчах Старога маста ў Гродне каля палудня 18 чэрвеня. Яго павесіў гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон. «Хачу праінфармаваць людзей, што адбываецца экалагічная катастрофа, пра якую маўчаць улады. Праз трубу, што упадае ў раку Лідзейку зліваюцца адходы. Потым вада ідзе ў Дзітву, якая ўпадае ў Нёман. У Дзітве ўжо падохла ўся рыба, а на Нёмане людзі купаюцца і не ведаюць пра небяспеку, якую можа прынесці забруджаная вада», — кажа Мечыслаў.
Па словах гісторыка, мясцовыя жыхары Бярозаўкі і Ліды звярталіся ў прыродаахову, але там патлумачылі мор рыбы надзвычайна высокай тэмпературай паветра. Маўляў, у вадзе не хапае кіслароды і праз гэта рыба гіне.
Таксама гісторык расказаў, што купанне ў Нёмане каля Бярозаўкі скончылася для яго сына хваробаю, ды і сам Мечыслаў кепска сябе адчуваў.
Па інфармацыі дзяржаўнага санітарнага нагляду за ўтрыманнем зонаў адпачынку і водных аб’ектаў ніякай небяспекі не існуе. Апошняя праверка вады праводзілася 14 чэрвеня. Па яе выніках даследавана 146 пробаў вады, не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках 11 пробаў, па санітарна-хімічным — 0.
Меркаваннем Супрона, каб высветлиць. хто забруджвае ваду і якія шкодныя рэчывы патрапілі ў Дзітву, Лідзейку і нёман, трэба звяртацца да незалежных даследчыкаў - з Літвы, ці з міжнародных аб’яднанняў, што займаюцца пытаннямі чысціні Балтыйскага мора.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…