На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў на летнік для аднаўлення сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, за 25 кіламетраў ад Навагрудка.
«Сядзіба з кожным годам руйнуецца ўсё мацней і, калі нічога не рабіць, праз дзясятак гадоў проста знікне з твару Зямлі «, — пішуць арганізатары збору.
— яе заснаваў апошні канцлер ВКЛ граф Іаахім Храптовіч;
— тут знаходзілася адна з самых вялікіх публічных бібліятэк таго часу, куды прыязджалі працаваць польскі кароль Аўгуст II, вядомы вучоны Пачобут, прафесар права Данілавіч, паэты Міцкевіч, Сыракомля, Чачот і іншыя;
— у маёнтку Храптовічаў амаль на стагоддзе раней было адменена прыгоннае права;
— у «Мураванцы», якую многія прымаюць за замак праз чырвоную цэглу і незвычайны выгляд, вырабляліся вытанчаныя сыры па швейцарскай тэхналогіі.
Паветраныя замкі і патрыятычныя коцікі. Як актывісты спрабуюць аднавіць палац Храптовічаў у Шчорсах
На што пойдуць сабраныя сродкі?
— заказ аўтобусаў для дастаўкі валанцёраў з Мінска і назад;
— прылады для працы валанцёраў;
— дапамога ў харчаванні валанцёраў;
— рэквізіт для правядзення культурных мерапрыемстваў.
Праекты з Гродзеншчыны — сярод найлепшых па захаванні культурнай спадчыны
Кантакты для сувязі: +375 29 631 89 08 Ганна Булда
[email protected]