Вечарам у нядзелю 17 чэрвеня паблізу цэнтра ізноў загучала музыка пабытовых танцаў. Разам з заўзятарамі танцаў навічкі маглі засвоіць і паспрабаваць патанчыць падыспань, млын, польку ды іншыя мясцовыя танцы пад жывую музыку. Меркаваннем арганізатараў сустрэч — гэта танцы для ўсіх. За лета можа навучыцца танцаваць нават той, хто раней ніколі не спрабаваў. Добрая матывацыя для навучання — Дзень і ноч танцаў, што пройдзе ўвосень, на заканчэнне сезона.
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]