Ратавальнікі АСВОД знялі з выспы пасярод Нёмана двух жанчын, якія плавалі па рацэ на надзіманым матрацы.
Гэта адбылося 15 чэрвеня, піша belta.by са спасылкай на Гродзенскую абласную арганізацыю АСВОД. Дзве жанчыны плавалі па Нёмане на матрацы. У нейкі момант ён здзьмуўся. Яны апынуліся на востраве пасярод ракі. Супрацоўнікі выратавальнай станцыі Ласосна падплылі да іх на лодцы і даставілі на бераг.
Таксама на станцыі Ласосна ў мінулыя выхадныя аказвалі дапамогу нецвярозаму плаўцу. Мужчына вырашыў пераплысці Нёман, аднак на сярэдзіне ракі знясілеў і пачаў тануць. Яго паспелі выратаваць.
У раёне станцыі Цэнтральная на Нёмане 16-гадовы хлопец выплыў за буйкі, і яго падхапіла плынь. Сам справіцца з ракой юнак ня здолеў, выратавалі супрацоўнікі станцыі. Яшчэ аднаго 21-гадовага хлопца выратавалі на возеры Юбілейнае ў Гродне, ён заплыў за буйкі і страціў сілы. Усяго з пачатку года ў вобласці выратавалі 18 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей, а 22 чалавекі патанулі.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…