«Будзе святло або будзе цемра?». Аляксандр Саенка адкрыў самую асабістую і самую галоўную выставу

Гродзенскі фатограф Аляксандр Саенка называе выставу «Прыдуманы горад» самай важнай для сябе. Гэтым разам ён паспрабаваў сабраць па пазлах сваё жыццё і знайсці адказы на свае пытанні. І ён вельмі радуецца, калі людзі бачаць у яго метафарах нешта сваё.

Аляксандр Саенка — рэпартажны фатограф. Таксама ён зрабіў некалькі фотагісторый, якія ўздымалі сацыяльныя праблемы: напрыклад, пра тралейбуснае дэпо і бясплатную сталовую для бяздомных. Яго фотаработы прызнаныя — ён браў удзел у многіх выставах у Беларусі і за мяжой, у тым ліку быў пераможцам і прызёрам у «Прэс-фота Беларусі».

А гэтая выстава вельмі асабістая, дзе аўтар даследуе маленькія пазлы свайго мінулага, спрабуе скласці яго і знайсці адказы на свае пытанні. Некаторыя могуць назваць фатаграфіі дэпрэсіўнымі, але сам аўтар кажа, што ў яго заўсёды ёсць палоска святла ў цемры.

— У мяне такое цяжкае сямейнае мінулае і мне заўсёды было цяжка ўспрымаць яго. На фотаздымках прысутнічаюць нейкія жанчыны, дзеці - для мяне вельмі важная сям’я. Заўсёды пакрыта цемрай, што будзе адбывацца далей. Для мяне такая няяснасць: ці будзе ўсё добра, будзе святло або будзе цемра?

 — І ў мяне заўсёды ў гэтых фотаздымках прысутнічае такі памежны стан. Я б не сказаў, што дзесьці ў мяне пераважае цемра, дзесьці святло. І я спрабую знайсці раўнавагу. Не хачу скаціцца ў такое, што цемра мяне паглыне — і ўсё. Але яна заўсёды навісае нада мной. І я як паветраны шарык у падвешаным стане — не ведаю, палячу на неба або застануся ў чыіх-небудзь руках трымацца. Для мяне гэта нявырашанае пытанне. І я сваімі выставамі, фотаздымкамі спрабую знайсці адказ на сваё пытанне, — кажа Аляксандр.

Многія работы фатограф здымаў на мабільны тэлефон. Кажа, яму стаў больш цікавы момант, а не тэхніка, якой гэта знята. «Мне вельмі цікава, што я бачу адно, а людзі зусім іншае», — кажа аўтар.

Некаторыя з наведвальнікаў маглі пазнаць сябе ці сяброў на фотаздымках. Але такіх адзінкі. «Я не магу паказваць твары людзей, якія мне вельмі блізкія, якіх я люблю і паважаю. Для мяне гэта цені-паўцені - сілуэты. Я такі ўласнік і эгаіст у гэтым плане».

Саму выставу цікава разглядаць — фатаграфіі розных памераў, хаатычна размешчаныя.

— Я люблю граць формамі, я не прыхільнік аднолькавых фарматаў, дзе ўсё заклеена па сцяне па крузе. У мяне ў галаве намаляваўся такі пазл. Хачу з гэтых маленькіх пазлаў сабраць сваё мінулае, цяперашняе і будучыню — што ў мяне атрымаецца, што пераважыць. Будзе пазітыўная або негатыўная карцінка.

— Што пакуль пераважвае?

— Негатыў, — кажа Аляксандр і няёмка смяецца. — Я сяджу ў цемры, але ў мяне маленькая палоска святла заўсёды ёсць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025