Першы раз у Гродне прайшоў фестываль сярэднявечнай культуры “Мяжа”. У суботу 15 чэрвеня Каложскі парк ператварыўся ў лагер, дзе шатры рыцараў суседзілі з шапікамі вулічнай кухні і гандляроў сувенірамі. Вечаровую праграму фэста склалі выступы музыкаў. Напрыканцы  удзельнікі-рэканструктары атрымалі “ухвальныя лісты” ад арганізатараў. Завяршылася свята фаер-шоў.

«Тут знакавая зямля». У Каложскім парку праходзіць фестываль сярэднявечнай культуры