«Можна сказаць, у кашулі нарадзіліся!» На М6 кідала дрэвы, машына апынулася паміж двух паваленых. Відэа

Учора, 15 чэрвеня, надвор’е на М6 нечакана змянілася, пачалася навальніца. На трасу падалі дрэвы, адной машыне цудам удалося пазбегнуць катастрофы ў Іўеўскім раёне, расказвае onliner.by.

Чытач Сяргей распавёў гісторыю пра тое, што адбылося з ім на трасе М6 (Мінск — Гродна).

— Мы ехалі дзесьці ў 95 км ад Мінска, у Іўеўскім раёне. Гадзіне, а 14 пайшоў лівень, град, ураган — у метры перад машынай нічога відаць не было. Раптам гляджу, на дарогу дрэва кінула ветрам — паспелі спыніцца. І тут жа ззаду яшчэ адно дрэва падае. Усе, мы у пастцы! Але пашанцавала, што не накрыла, можна сказаць, у кашулі нарадзіліся! — дзеліцца ўражаннямі Сяргей.

Дарога апынулася перакрытая, пачаў утварацца затор. У чытача была з сабой піла, машыну дапамагалі вызваліць іншыя кіроўцы, пазней прыбылі супрацоўнікі МНС. Па словах Сяргея, машыну амаль не закранула.

Паводле звестак Белгідрамет, спякота на выхадных у Гродне зменшыцца, в суботу чакаюць днём +27 С˚, ясна, з зменнай воблачнасцю, 16 чэрвеня (нядзеля) па Гродне таксама да +27 С˚. Раніцай і днём 16 чэрвеня ў асобных раёнах на заходняй палове рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15−20 м / с. Папярэджваюць аб жоўтым узроўні небяспекі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025