Гродзенскі «Нёман» чацвёрты матч запар у чэмпіянаце Беларусі не ведае перамог. На гэты раз 14 чэрвеня падапечныя Ігара Кавалевіча саступілі ў сталіцы камандзе «Мінск».
Гаспадары першымі адкрылі лік у матчы. На 10-й хвіліне Васільеў рэалізаваў 11-метровы, прызначаны за фол Кантарыі ў сваёй штрафной. Яшчэ да перапынку гродзенцы мелі шанец зраўняць лік. Cвой 100% момант меў Цэслюкевіч, але яго ўдар з забойнай пазіцыі парыраваў Верамко.
На пачатку другога тайма падапечныя Кавалевіча дадалі ў сваёй гульні, у гэтым адыгралі сваю ролю і замены. У ўзмацненні выйшлі Атэменг, Алыкулаў і пасля Якімаў. Менавіта апошні сваім далёкім і дакладным ударам на 71-й хвіліне дапамог гродзенцам зраўняць лік у матчы.
Але толькі ўсяго 5 хвілін пратрымалася роўнасць, як гаспадары зноў выйшлі наперад. Чарговы правал у абароне гродзенцаў прывёў да таго, што Шаўчэнка без праблем прабіў Курганскага.
«Мінск» — «Нёман» — 2:1
«Мінск» атрымаў першую перамогу ў чэмпіянаце, а «Нёман» пацярпеў чацвёртую паразу запар.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…