Помнік прыроды мясцовага значэння «Лесапарк «Румлёва» пераўтварылі ў батанічны помнік прыроды мясцовага значэння з такой жа назвай. Рашэнне прыняў Гродзенскі гарвыканкам. Гэта зроблена ў сувязі са зменай межаў, рэжыму аховы і выкарыстання аб’екта. На ўсёй тэрыторыі плошчай больш за 90 гектараў ўводзіцца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання, піша grodnonews.by.
Пасля таго як статус лесапарку зменіцца, на яго тэрыторыі нельга будзе будаваць новыя аб’екты, за выключэннем інжынерных і транспартных камунікацый, лодочных прычалаў, збудаванняў для ўладкавання і добраўпарадкавання пляжаў і зонаў адпачынку, экалагічных сцежак.
Пад забаронай высечка дрэў і любая змена ландшафту. Цяпер землі «Румлёва» не могуць быць перададзены прыватнай асобе. Выгул сабак таксама пад забаронай, як і рух машын па-за пэўнымі месцамі.
Новы статус дапаможа захаваць лесапарк у першапачатковым выглядзе, цяпер умяшанне чалавека ў экасістэму будзе мінімальным.
Поўны тэкст рашэння можна пабачыць на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…