Сустрэча з гараджанамі наконт будаўніцтва пешаходнага моста праз Нёман, якая павінна была прайсці 3 чэрвеня, не адбылася, таму што на яе не прыйшлі прадстаўнікі заказчыка будаўніцтва — ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Улады тлумачаць, чаму так здарылася.

Справа ў тым, што заказчык вырашыў пабудаваць пешаходны мост у іншым месцы. Падрыхтоўваюцца матэрыялы для новага акта выбару зямельнага ўчастка. Пазней распрацуюць новую перадпраектную і праектную дакументацыю, паведамляе ў фэйсбуку Яўген Філімонаў з «Экаманіторынга».

Камісія вызначыла, што слуханні адбыліся (слуханні і сустрэча з абмеркаваннем — дзве розныя рэчы). Заказчыку рэкамендавана распрацаваць новую справаздачу аб АУНА (ацэны ўплыву на навакольнае асяроддзе) з яго наступным грамадскім абмеркаваннем.

Мост, пра які ідзе гаворка, павінен злучыць базу адпачынку «Прывал» і ўрочышча Пышкі. У абмеркаванні знаходзілася тры варыянты будаўніцтва.


Слушания по мосту через Неман не состоялись: на встречу с горожанами никто не пришел


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]