Навіны

«Лекар ад Бога, першакласны хірург», — што кажуць пра новага міністра аховы здароўя

Новага кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Лукашэнка прызначыў праз год пасля пачатку гучнай «справы лекараў», у выніку якой былі арыштаваныя дзясяткі менеджараў у медыцынскай галіне, >піша s**boda.org.

Уладзімер Каранік (справа), новы міністар аховы здароўя, у час наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым міністрам аховы здароўя кіраўніка Менскага гарадскога анкалагічнага дыспансера 46-гадовага Уладзімера Караніка.

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі цытуе ягонае выказванне пра матывы замены кіраўніцтва ў Мінздароўя:

«Гэта ж ганьба, калі знізу даверху павязаныя хабарам кіраўнікі ўстаноў і арганізацый! Прытым добрыя кіраўнікі, якія сябе добра як адмыслоўцы зарэкамендавалі (ня будзем называць прозьвішчы). Да гэтага часу да мяне ходзяць, просяць: унікальны чалавек, адпусціце, ён будзе там дняваць і начаваць ва ўстанове аховы здароўя. Хабар, які ўзяў, вярнуў у падвойным памеры — трэба дараваць. Сяджу і думаю: а як дараваць? Бо папярэджваў жа ўсіх, што карупцыя — гэта не пра Беларусь. Даравання не будзе нікому. Крыху прыбурэлі, як у народзе кажуць, абнаглелі, таму ўсіх трэба прывесці да прытомнасці. І вы гэта можаце зрабіць».

Тым часам калегі-анколагі шкадуюць, што высакакласнага лекара-практыка прызначылі на чынавенскую пасаду.


Гродненец назначен министром здравоохранения


Папярэдніка знялі за «справу медыкаў»

Папярэднік Караніка Валеры Малашка прабыў міністрам аховы здароўя два з паловай гады. Да гэтага ён паўтара месяца быў міністрам працы і сацыяльнай абароны. Практыкаваў лекарам да 2004 году, потым 13 гадоў быў чыноўнікам — узначальваў упраўленне аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкаму, быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.

Прызначаючы Малашку ў студзені 2017 году, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «яму прапанавалі дзясятка паўтара кандыдатур, самы высокі рэйтынг пры праверцы аказаўся ў Малашкі».

Надта яскрава на міністэрскай пасадзе Малашка сябе не праявіў. Пры ім летам 2018 году пачалася «справа медыкаў», у якой фігуруюць каля 90 чалавек, траціна з іх — кіраўнікі ўстановаў, галоўныя лекары і намеснік міністра аховы здароўя. І хоць, мяркуючы па судовых матэрыялах, хабар і «адкаты» медыкі бралі яшчэ ў 2015−17 гадах, калі міністрам быў Васіль Жарко, у судах фігуравалі і эпізоды 2017−2018 гадоў, калі міністэрства ўзначальваў Валер Малашка.

Васіль Жарко, які на момант масавых арыштаў мэдыкаў быў віцэ-прэм'ерам, заявіў, што пра існаванне ў сістэме аховы здароўя маштабнай карупцыйнай схемы нічога не ведаў.

«Калі б я ведаў, то былі б меры прынятыя яшчэ тады… Што такая справа вырасце, я проста не чакаў».

У склад новага ўраду, які Лукашэнка прызначыў у жніўні 2018 году, Жарко не ўвайшоў.

Кандыдатура Караніка стала нечаканасцю

Чуткі ў медычнай супольнасці пра змену міністра пачалі хадзіць пасля вераснёўскай нарады аб праблемах медычнай галіны. Лукашэнка папрасіў міністра Валерыя Малашку даць справаздачу пра тое, «што цяпер адбываецца ў ахове здароўя».

«А пасля будзем глядзець: ці зможа міністр далей працаваць разам з першым намеснікам, які тут не адзін год працуе і нясе, можа, большую адказнасць, чым новы міністр. Адказнасці ніхто не пазбегне», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле інфармацыі «Народнай Волі», называліся дзве асноўныя кандыдатуры на міністэрскую пасаду. Адна — сенатар Віктар Сірэнка, які ў 2010 годзе быў галоўным лекарам Бальніцы хуткай медычнай дапамогі, адкуль з ягонай згоды ў ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня збітага кандыдата ў прэзідэнты Уладзімера Някляева адправілі ў турму КДБ. Другая кандыдатура — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, былая кіраўніца РНПЦ отарыналарынгалогіі Людміла Макарына-Кібак.

Прозвішча Караніка нідзе не фігуравала. 11 чэрвеня раніцай у Менскім гарадскім анкадыспансеры ён праводзіў планёрку.

«Каранік — лекар ад Бога, першакласны хірург»

Калегі-анколагі ўспрынялі прызначэнне Уладзімера Караніка на міністэрскую пасаду з вялікім жалем.

«Уладзімер Сьцяпанавіч — ня толькі цудоўны, чулы кіраўнік. Менавіта пры ім гарадскі анкадыспансер быў аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, адкрылі новы радыялагічны корпус. Каранік — лекар ад Бога, першакласны хірург, у яго залатыя рукі. Раней ён быў загадчыкам аддзялення таракальнай хірургіі РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах, шмат аперыраваў. Калі яго прызначылі кіраўніком гарадскога анкадыспансера, вельмі шкадаваў, што ня мае часу праводзіць аперацыі. Але сам удзельнічае ў кансіліюмах, робіць абходы, кансультуе хворых.

Нам вельмі шкада, што яго забіраюць ад нас. Тым больш у такі няпросты час. Магчыма, на міністэрскай пасадзе ён больш патрэбны", — сказала на ўмовах ананімнасці калега Караніка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024