У пачатку лістапада ў Вільні адбудзецца перапахаванне парэшткаў удзельнікаў паўстання 1863 года. Гродзенскія актывісты хочуць, каб як мага больш беларусаў паехалі ўшанаваць іх памяць. Для гэтага яны запускаюць адмысловую кампанію.
Першая частка кампаніі распачалася 11 чэрвеня.
— Гэта вершаваны чэлендж — эстафета вершаў паўстанцаў, пра паўстанцаў і дзеля паўстанцаў. Кожны, хто атрымае выклік — мае перадаць яго тром любым асобам, — пішуць актывісты.
Відэа ўжо запісаў гродзенскі актывіст Вадзім Саранчукоў і перадаў эстафету сябрам. Ён прачытаў урывак з верша «Нявесце Каліноўскага», які напісаў у 1960-м годзе Уладзімір Караткевіч.
— Я хацеў бы сказаць, што паўстанне на самой справе — не толькі бойкі і пераходы, не толькі лес і складанасці службы. Гэта ў тым ліку паламаныя лёсы, гэта каханне, якое не здолела спраўдзіцца. У Кастуся Каліноўскага не было жонкі, але была нарачоная. Яны сустракаліся не вельмі доўга — няпоўныя тры гады, але гэта было пачуццё, якое яны пранеслі праз усе свае нядоўгія стасункі, — тлумачыць выбар твора Вадзім.
Актывісты заклікаюць далучацца да флэшмобу. Сачыць за кампаніяй можна ў Вконтакте. Узяць прыгожую налепачку — на Кірава, 3 (і заадно зайсці ў рэдакцыю Hrodna.life у госці).
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…