Фота: yandex.kz
У Гродне гэтым летам «нашэсце» вожыкаў. Чытачы Hrodna.life паведамілі, што вожыкаў шмат, бо яны харчуюцца інвазіўнымі іспанскімі слімакамі, якіх таксама развялося шмат. Гэтыя слімакі дасягаюць у даўжыню 10 см. Біёлаг тлумачыць, чаму такая дыета вожыкаў гэта добра.
— Іспанскія слімакі размножыліся, таму што не было драпежніка-абмежавальніка. Вожык — драпежнік, ён рэгулюе колькасць няроднага віду, які аб’ядае нашу расліннасць, — кажа Вольга Крамлёва, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Вожыкі кучкуются там, дзе ёсць умовы дл жыцця. Напрыклад, як зараз — дзе шмат гультаяватай і смачнай ежы. Вольга Крамлёва кажа, што не бачыць у гэтым праблемы. Праўда, вожыкі могуць падняць колькасць кляшчоў, але ў нас іх труцяць. А вось недалёка ад Гродна, у Гожы, пасля пажараў колькасць вожыкаў паменшылася.
Іспанскі слімак — від наземных бруханогіх малюскаў з атрада лёгачных, не маюць ракавіны. Прадстаўнікі гэтага віду наносяць сур’ёзную шкоду сельскай гаспадарцы ў многіх краінах Еўропы.
Асаблівасць іспанскіх слімакоў у тым, што яны ядуць практычна ўсё: любую арганіку, не толькі расліннага паходжання, але і жывёльнага — мёртвых жывёл, экскрэменты і нават прадстаўнікоў свайго віду. У мінулым годзе ва Украіне нават пачалі самаарганізоўвацца для барацьбы з гэтымі шкоднікамі і стварылі хаштэг #ЗупиниРудого.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…