Пад Гродна бушуе лясны пажар. Гарыць палігон пад Гожей, яго тушаць ратавальнікі са спецыялістамі лясгаса і вайскоўцамі, піша belta.by, спасылаючыся на Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
Сёння каля 14 гадзін у абласное ўпраўленне МНС ад відавочцы паступіла паведамленне пра загаранне сухой расліннасці і лесу ля вёскі Крынічны Гродзенскага раёна. На месца накіравалі пажарныя разлікі.
Лес гарыць асобнымі агменямі на плошчы каля 5 га. Зараз ліквідуюць узгаранні і высвятляюць прычыну пажару.
У красавіку гэтага года палігон гарэў ўжо двойчы, апошні раз плошча гарэння была 30 га.
На цяперашні момант у шасці раёнах Гродзенскай вобласці (Воранаўскі, Лідскі, Іўеўскі, Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі раёны) забаронена наведванне лясоў у сувязі з пажаранебяспечнай сітуацыяй. Інфармацыя аб забаронах абнаўляецца на сайце міністэрства лясной гаспадаркі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…