На сайце Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта з’явілася інфармацыя, што згодна з загадам Міністэрства спорту і турызму Беларусі ад 2019/06/06, № 305 «Аб выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу на найлепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы за 2018 год» сярод абласных цэнтраў першае месца прысудзілі аддзелу спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама.
Цікава, што наш аддзел спорту і турызму прызнаюць лепшым другі год запар, а да гэтага, як распавялі ў гарвыканкаме, такое здаралася даўно, яшчэ ў 90-я — пачатку 2000-х.
Начальнік аддзела, Яўген Ародзь, лічыць, што вынікаў і прызнання дапамагла дамагчыся агульнагарадская круглагадовая спартакіяда, якую праводзяць у Гродне і сярод школьнікаў, і са студэнтамі, і на прадпрыемствах, і праца на гарадскіх святах.
«Мы стараемся кожнае гарадское свята ператварыць і ў спартыўнае, каб у кожным быў спартыўны складнік», — патлумачыў Яўген Ародзь.
У горадзе два фізкультурна-аздараўленчых цэнтра, досыць спартыўных школ, гэта дапамагае кансалідавана рыхтаваць і праводзіць спартовыя мерапрыемствы.
«Гэта ацэнка работы міністэрствам. Мы самі ведаем свае недахопы, мы не спачываем на лаўрах. У нас вельмі шмат мерапрыемстваў, «Гарадзенская вандроўка» — толькі адно з іх. Калі б не захварэў, сам бы пабег «, — прызнаўся начальнік аддзела.
Сярод абласцей і г. Мінска першае месца прысуджана Упраўленню спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, сярод аграгарадкоў і іншых населеных пунктаў першае месца аддалі аграгарадку Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце, якiя ствараюцца ў арганізацыях, другое месца заняло ААТ «Беллакт» з Ваўкавыску Гродзенскай вобласці.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…