Веласіпедны марафон «Суседзi 2019» пройдзе 20 ліпеня 2019 года на тэрыторыі Гродзенскага раёна. Месца старту і фінішу – шлюз Дамброўка, Аўгустоўскі канал.
Веламарафон «Суседзi» – гэта штогадовы міжнародны аматарскі веламарафон, арганізаваны веласіпедыстамі Гродна. Пачынаючы з 2012 года марафон «Суседзi» быў афіцыйна дададзены ў якасці аднаго з этапаў польскіх Maratony Kresowe (Марафон памежжа), адзіны, які праводзіцца на тэрыторыі Беларусі.
Арганізатары распавялі, што ў гэтым годзе на «Суседзях» стане на адну дыстанцыю больш.
Для некаторых удзельнікаў Міні-марафон быў занадта кароткім, а Паўмарафон – занадта складаным. Новую дыстанцыю з працоўнай назвай «Фіт-марафон» (15-25 км) змогуць пераадолець як пачаткоўцы, так і навучэнцы велошкол. Прымаючы гэта рашэнне, арганізатары таксама спадзяюцца павялічыць колькасць удзельнiкаў у веламарафоне жанчын.
Спаборніцтвы праводзяцца на чатырох розных дыстанцыях: «Марафон» (~ 65 км), «Паўмарафон» (~ 39 км), «Фіт-марафон» (~ 20 км), і «Міні-марафон» (~ 7 км), «Дзіцячы велозаезд »(~ 100 м).
Праграма спаборніцтваў
- 09:00 – 11:00 рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў;
- 11:10 – старт «Дзіцячага велазаезду»;
- 11:30 – старт «Міні-марафону»;
- 11:45 – цырымонія ўзнагароджання «Дзіцячага велозаезду»;
- 00:30 – старт «Марафону»;
- 00:50 – старт «Паўмарафону»;
- 13:10 – старт «Фіт-марафону»;
- 13:45 – цырымонія ўзнагароджання «Міні-марафону»;
- 17:00 – закрыццё фінішу;
- 17:30 – цырымонія ўзнагароджання «Фіт-марафону», «Паўмарафону» і «Марафону», закрыццё спаборніцтваў.
За 5 хвілін да старту кожнай дыстанцыі праводзіцца перадстартавы брыфінг.
Арганізатары адкрытага веласіпеднага марафону «Суседзi 2019» – Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў «ВелаГродна» і Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.



