Гродзенскі гарвыканкам абвесціў конкурс на стварэнне брэнда горада. Паводле праекта конкурс адкрыты, так што паўдзельнічаць мог кожны ахвотны. Глядзіце, якія варыянты даслалі аўтары.
Сярод тых, хто падаў заяўкі, ёсць і асобныя дызайнеры, і групы аўтараў, піша grodnonews.by. Працы, а іх можна паглядзець і прагаласаваць за ўпадабаную, падалі 20 чалавек.
Сам конкурс — частка стварэння канцэпцыі турыстычнага брэнда Гродна. Як падкрэсліваюць эксперты, горад такім чынам атрымае новы фармат развіцця з пункту гледжання іміджу і пазіцыянавання, у тым ліку і сярод замежных гасцей.
Галасаваць за найлепшы лагатып і слоган можна будзе з 10 чэрвеня па 15 ліпеня ўключна.
Па выніках галасавання адбяруць 10 найлепшых работ, якія прадставяць камісіі конкурсу. Праца пераможцы будзе выкарыстана ў прасоўванні брэнда Гродна на розных пляцоўках, а аўтар атрымае ганарар.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…