Кіраўнік слонімскага малакаперапрацоўчага прадпрыемства, якое ўваходзіць цэхам у склад шчучынскага прадпрыемства, пасля пераезду ў Слонім і прызначэння на пасаду, выкарыстощваў працу падначаленых. Таксама ён карыстаўся матэрыяльнымі сродкамі, якiя знаходзіліся ў яго распараджэнні, у асабістых мэтах пры будаўніцтве свайго жылога дома, піша gs.by.
Гэта стала вядома ў ходзе праверкі работнікам фінансавай міліцыі.
«На працягу шэрагу гадоў гэты кіраўнік прыцягваў да выканання будаўнічых работ падначаленых работнiкаў, аддаючы незаконныя распараджэнні. У табель уліку іх працоўнага часу пры гэтым прастаўляў» васьмёркі «, нібыта яны знаходзіліся на сваіх працоўных месцах і былі занятыя на вытворчасці», — распавёў Сяргей Туптало, падпалкоўнік фінансавай міліцыі.
У выніку была не толькі нанесена матэрыяльная шкода прадпрыемству ў выглядзе бязвыплатнага выкарыстання матэрыяльных сродкаў і транспарту, але і шкода правам і інтарэсам работнікаў, вымушаных выконваць незаконныя распараджэнні кіраўніка і працаваць на яго карысць ў працоўны час.
За злоўжыванні ў 2014−2017 гадах сваімі службовымі паўнамоцтвамі Слонімскім райаддзелам Следчага камітэта па матэрыялах фінансавай міліцыі ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…