Аляксандр Лукашэнка прыняў рапарт аб адстаўцы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, піша belta.by.
Шуневіч сказаў, што яго рашэнне аб сыходзе з пасады з’яўляецца «вывераным, правільным і своечасовым».
«Пройдзены вельмі доўгі і складаны шлях працы ў міністэрстве. Шмат што зроблена. У нейкі момант я пачаў разумець, што трэба забяспечваць пераемнасць, дынаміку, хуткасць і эфектыўнасць прыняцця рашэнняў. І гэта досыць складана — быць актуальным, — сказаў ён, тлумачачы прычыны такога кроку. — Па-першае, патрэбен свежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, думаючы і пра сваю эфектыўнасць, лічу, што прыйшоў час змяніць род дзейнасці. Можа, вока замылілася. Можа, трэба паспрабаваць нешта іншае. Гэта адзіная матывацыя».
Ігар Шуневіч спадзяецца прынесці карысць дзяржаве на іншай пасадзе. Ён быў прызначаны міністрам унутраных спраў Беларусі ў маі 2012 года. На гэтую пасаду ён перайшоў з пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі, да гэтага працаваў у КДБ Беларусі.
Разам з тым Шуневіч пакуль застаецца кіраўніком назіральнага савета хакейнага клуба «Дынама-Мінск», піша n*.by.