Замежнікі, якія едуць у Гродна шукаць свае карані, прывозяць не толькі гісторыі пра эміграцыю сваякоў, але і цікавыя фатаграфіі. Прадстаўляем вам здымкі Якаба-Саламона Левіна, які зрабіў іх, як мяркуецца, па заканчэнні Першай сусветнай вайны ў Гродне. Яго нашчадкі прыязджалі ў Беларусь 7 чэрвеня.
Гэтыя фатаграфіі праляжалі ў швейцарскім Базелі ў нашчадкаў Якаба-Саламона 100 гадоў, пакуль яны не прывезлі іх у Гродна.
«У нас мала інфармацыі наконт сям'і, мы прыехалі ў Гродна ўпершыню, каб хоць нешта даведацца, — распавядае Мануэль Левін. — Ведаем, што прадзед Якаб-Саламон Левін нарадзіўся ў 1883 годзе ў гэтым горадзе і прыкладна ў 1906 годзе ён эміграваў. Ён быў прадаўцом і апынуўся ў Швейцарыі. Адразу пасля Першай сусветнай вайны ён наведаў родны горад. Пасля гэтай паездкі ў яго захаваліся фатаграфіі. Але мы не ведаем, ці Гродна гэта».
Па некаторых здымках можна вызначыць дакладнае месца ў горадзе. Іншыя ж трэба будзе вывучыць гісторыкам і лакалізаваць месца здымкі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…