Фото sb.by
Гродзенская ДАІ працягвае працу з прыборам па фіксацыі парушэнняў правілаў прыпынку і стаянкі «ПаркРайт». З 10 чэрвеня да ранейшых зонам ўстаноўкі «ПаркРайта» дададуць новыя, паведамляе гродзенская ДАІ.
Новыя месцы размяшчэння:
— вуліца Кастрычніцкая;
— вуліца Вялікая Траецкая;
— вуліца Горкага (3 зоны);
— урочышча Пышкі.
Прыборы усталёўваюць у службовых аўтамабілях ДАІ пад лабавым шклом. «ПаркРайт» працуе ў аўтаматычным рэжыме. Ён вызначае зоны, дзе стаянка забароненая, і фіксуе рэгістрацыйныя знакі аўтамабіляў. Далей інфармацыя паступае ў базу і дадзеныя апрацоўваюцца. Складаецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, які падпісваюць супрацоўнікі ДАІ і адпраўляюць уладальніку транспарту.
Прыбор фіксуе аўтамабіль у забароненым для стаянкі месцы двойчы, розніца — мінімум у пяць хвілін.
Пратакол аб парушэнні правілаў стаянкі выглядае так жа, як за перавышэнне хуткасці.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…