Сем гадоў рэканструкцыі: у Гродне ўрачыста адкрылі абласную філармонію. Фота

Пасля сямі гадоў рэканструкцыі 7 чэрвеня адкрылі абласную філармонію ў Гродне. На сцэне былі анёлы, матацыклы і лазернае шоу. Глядзіце, як усё прайшло.

— Адкрыццё канцэртнай залы абласной філармоніі - гэта новая эра ў развіцці культуры Гродзенскай вобласці. На базе філармоніі працуе цэлы шэраг знакамітых калектываў, перш за ўсё, сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова, які сёння вядомы не толькі ў вобласці, у Беларусі, але і за яе межамі. Упэўнены, нашы гараджане і госці ў гэтай зале змогуць убачыць найлепшыя калектывы і выканаўцаў не толькі горада, краіны, але і замежных краін, — адзначыў намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Віктар Лісковіч.

Віктар Лісковіч ад імя старшыні аблвыканкама павіншаваў гасцей і артыстаў з урачыстым адкрыццём канцэртнай залы філармоніі, піша grodnonews.by.

Начальніца аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская зачытала прывітальны ліст міністра культуры Беларусі.

На святочную сцэну гала-канцэрта падымаліся не толькі тыя, каму трэба будзе выступаць тут, але і тыя, хто ўзводзіў будынак. Тэмы ў святочным канцэрце падбіраліся, каб абыграць усе знакавыя падзеі рэгіёну.

З пляцоўкі каля абноўленага будынка філармоніі гасцей сустракала мастацтва ў самых розных яго праявах: музыка, танец, жывапіс, пантаміма. У фае — фотозоны, выступленне артыстаў арыгінальнага жанру, жывыя скульптуры і нават мастацтва малявання пяском у рэжыме рэальнага часу.

Самая вялікая і самая сучасная канцэртная зала значна вырасла. Сёння тут могуць глядзець канцэрты адначасова больш за 1200 гледачоў, у зале ёсць месцы для людзей з інваліднасцю.

Палепшылі і тэхнічны складнік: сучаснае абсталяванне, мноства тэхнічных навінак, якія пашыраюць магчымасці для творчасці. Гасцей здзіўлялі лазерным шоу, мультымедыйнымі дапаўненнямі, светлавымі і гукавымі спецэфектамі.

На вялікім гала-канцэрце з нагоды адкрыцця выступалі аркестр абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова, Гродзенская капэла, салісты філармоніі, ансамблі «Гарадзенскія карункі», «Грацыя», музычны тэатр «Рада» і многія іншыя. Таксама сваю творчасць гледачам дарылі госці - Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, салістка Вялікага тэатра оперы і балета Алена Сало, група «Аўра», срэбны голас Санкт-Пецярбурга Юры Ахочынскі. Вядоўцамі канцэрту сталі Герман Цітоў, Вераніка Бібікава і Ксенія Янкоўская.

Аляксандр Варанішча прадставіў свой нумар у суправаджэнні матацыклістаў - падобнага на сцэне яшчэ ніколі ў Гродна не было. З першых хвілін замілавалі публіку маленькія артысты — ансамбль танцу «Лялечкі» з Абухава. Калектыў горда носіць званне заслужанага, не аднойчы выступаў за мяжой.

Прэзентавалі ўнікальны мабільны дадатак «Гродзенская філармонія», які заснаваны на дапоўненай рэальнасці. Як распавёў і паказаў Андрэй Конюшок, кіраўнік аддзела развіцця Моладзевай інжынірынгавай акадэміі з Гродна, варта навесці экран смартфона на квіток, і ў тэлефоне можна ўбачыць рэкламны ролік будучага канцэрту. Паводле падобнага прынцыпу будуць працаваць і афішы канцэртаў філармоніі: з рэкламай калектыву ці канцэрта, пра які яны самі кажуць. Распрацавалі гэта дадатак навучэнцы Ліцэя № 1 Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025