У Гродне сёння пройдуць культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Элізы Ажэшкі. Ключавым з іх стане традыцыйны летні баль у цэнтры горада, каля дома пісьменніцы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага Лідзія Мальцава.
«Баль праводзіцца ўжо ў трэці раз і дазволіць акунуцца ў атмасферу свята XIX стагоддзя. Каля 20 пар закруцяцца ў танцы на пляцоўцы ў Швейцарскай даліне», — распавяла суразмоўца. У праграме старадаўнія танцы: полька, вальс, паланэз і іншыя.
Удзельнікамі балю могуць стаць усе жадаючыя. Для гасцей будуць арганізаваны музычныя і гульнявыя салоны, пройдуць традыцыйныя бальныя забавы, віктарыны і конкурсы. Запланаваны майстар-клас.
У доме Элізы Ажэшкі размяшчаюцца юнацкі філіял і аддзел выданняў на замежных мовах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага. «У гасцей балю будзе магчымасць наведаць і папулярны ў турыстаў мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і літаратурнай дзейнасці пісьменніцы. У 2018 годзе тут пабывалі больш за 9 тыс. гасцей, у тым ліку нямала замежнікаў», — адзначыла Лідзія Мальцава.
Сёння ў Гродне пройдуць таксама міжнародныя Ажэшкаўскія чытанні, якія аб’яднаюць навукоўцаў і краязнаўцаў Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы і Украіны. Яны будуць прысвечаны папулярызацыі гістарычнай спадчыны Гродзеншчыны, даследаванню творчасці сусветна вядомай пісьменніцы.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…