Новае кіраўніцтва лідскага прадпрыемства «Лідсельмаш» адмовілася ад фінансавання аднайменнага міні-футбольнага клуба, піша bizlida.by. Галоўны трэнер «Лідсельмаша» Віктар Тарчыла распавёў пра тое, якая зараз сітуацыя ў камандзе на фоне інфармацыі аб тым, што клуб з-за адмовы прадпрыемства ў падтрымцы можа спыніць існаваньне, паведамляе pressball.by.
Ці ёсць нейкі кантакт цяпер паміж камандай і мясцовым кіраўніцтвам?
Не, ніякага. Нас проста звальняюць як непатрэбны матэрыял, і больш нічога. Тым, у каго сканчаюцца кантракты, проста прыходзіць апавяшчэнне аб звальненні. Не глядзяць, калі заканчваецца кантракт, бяруць і звальняюць. Ад каманды адмовіліся, яна не патрэбная. І гэта клуб, дзякуючы якому ў Іспаніі, Славеніі, Славакіі, Францыі, ды ва ўсёй Еўропе даведаліся, што ёсць горад Ліда і такое прадпрыемства «Лідсельмаш». А зараз новаму кіраўніцтву нічога не трэба.Ці магчыма, што мясцовыя органы ўлады возьмуць каманду на баланс?
Я быў у мэра горада, гэтае пытанне абмяркоўвалася. Улады хочуць, каб каманда працягвала існаваць, ёсць жаданне дапамагчы. Але незразумела, як гэта зрабіць тэхнічна, дзе ўзяць грошы.
Якія ёсць перспектывы развіцця сітуацыі?
Мы тыдзень таму сустракаліся з мэрам і дамовіліся, што ў бліжэйшы панядзелак зноў абмяркуем гэтае пытанне. Пакуль што ён абдумае, якія ёсць магчымасці для дапамогі камандзе. Так што ў панядзелак у нас будзе больш інфармацыі. Гэта каманда, якая стала гонарам горада, зарабіла для Ліды такі аўтарытэт. Ні ў хакеі, ні ў вялікім футболе столькі не зрабілі ў Лідзе, колькі зрабіў гэты клуб за дзесяць гадоў. Не ведаю, як каманда, якая паказвала такія вынікі ў Еўропе і ў чэмпіянаце, стала нікому не патрэбнай… Значыць, так у нас спорт развіваюць. Калі ўлады горада і губернатар знойдуць магчымасці - нешта можа атрымацца. Калі ўлады горада і вобласці не дапамогуць, тады не бачу ў далейшым нічога для каманды, — сказаў Тарчыла.
«Новае кіраўніцтва ААТ «Упраўляючай кампаніі холдынгу «Лідсельмаш» прыняло рашэнне аб адмове ад фінансавання міні-футбольнай каманды. Зараз лёс адной з самай тытулаванай каманды ў Беларусі знаходзіцца ў руках мясцовых і абласных уладаў», — паведамляецца ў афіцыйнай групе міні-футбольнага клуба ў ВК.
Адначасова, у інтэрнэце з’явілася петыцыя з назвай «Ратуйце МФК „Лідсельмаш“, пакуль яшчэ не позна!». Петыцыю стварылі заўзятары футбольнага клуба, у ёй гаворыцца, што калі фінансавае пытанне не вырашыцца, каманду расфармуюць.
У лютым 2019 года быў затрыманы гендырэктар ААТ «Упраўляючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» Юрый Вашкевіч. Яго дзеянні кваліфікаваныя па частцы 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). 16 мая 2019 года прэзідэнт Беларусі Лукашэнка прызначыў новага гендырэктара «Лідсельмаша» — ім стаў Іванькоў Рыгор Іванавіч.
МФК «Лідсельмаш» — міні-футбольны клуб з Ліды, чатырохразовы чэмпіён Беларусі (2012, 2015, 2016, 2018), бронзавы прызёр чэмпіянату (2013, 2017) і двухразовы ўладальнік Суперкубка Беларусі (2015, 2016). Уладальнік Кубка Беларусі (2018/2019). Утвораны ў 2007 годзе па ініцыятыве генеральнага дырэктара завода «Лідсельмаш» Юрыя Вашкевіча. За няпоўныя паўдзесятка гадоў здзейсніў шлях ад калектыву першынства горада да каманды элітнага класа. З усіх клубаў Гродзеншчыны па розных відах спорту толькі ХК «Нёман» з падобнай рэгулярнасцю гуляў у Еўракубках.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…