Аблвыканкам: У Гродне сітуацыя з адром пад кантролем

Як распавялі ў галоўным упраўленні аховы здароўя аблвыканкама, сёння яшчэ трое чалавек былі выпісаныя са стацыянара. На дадзены момант на стацыянары ў абласной інфекцыйнай бальніцы знаходзяцца 6 чалавек, паведамляе grodnonews.by.

Медыкі падкрэсліваюць, што тым, хто кантактаваў з хворымі, неабходна неадкладна звярнуцца ў клініку. Лекары рэкамендуюць зрабіць прафілактычную прышчэпку супраць адру. Гэта асабліва актуальна для людзей ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў.

Першыя сімптомы захворвання — павышэнне тэмпературы, з’яўленне насмарку, болі ў горле і кан’юктывіт. У пачатку захворвання адзёр падобны на звычайную прастуду. Насцярожыцца варта, калі з’яўляецца характэрны чырвоны сып. Спачатку ён выступае ў вобласці галавы, затым паступова спускаецца ўніз. Паколькі вірус адру устойлівы ў навакольным асяроддзі, чалавек павінен заставацца дома, каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі. Неабходна выклікаць мэдыка на дом, карыстацца грамадскім транспартам не варта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025