Сустрэча з гараджанамі з нагоды будаўніцтва пешаходнага моста праз Нёман, якая павінна былі прайсці 3 чэрвеня, не адбылася. Ні прадстаўнікі Гродзенскага райвыканкама, ні прадстаўнікі замоўцы будаўніцтва — ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» — на сход не прыйшлі.
Мост, пра які вядзецца гаворка, павінен злучыць базу адпачынку «Прывал» і ўрочышча Пышкі. У абмеркаванні знаходзіцца тры варыянты будаўніцтва.
На сайце Гродзенскага райвыканкама і цяпер можна знайсці аб’яву аб правядзенні грамадскіх слуханняў 3 чэрвеня, інфармацыі аб іх пераносе няма.
Улічваючы наш багаты досвед у такіх сходах, мы разлічвалі правесці канструктыўны дыялог, агучыць тое, што хвалюе гараджан і пры неабходнасці ўнесці прапановы ад ГА «Экаманіторынг», — напісаў Яўген у сваім facebook.
Калі ў 9.30 ніхто не прыйшоў на абвешчаныя слуханні, гараджане знайшлі адказную за іх правядзенне Наталлю Сяляўка, намесніцу начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Яна патлумачыла удзельнікам, што сход вырашылі не праводзіць на падставе атрыманай 22 мая паперы ад інстытута НАН РБ аб неабходнасці правядзення археалагічных даследаванняў, што пацягнула змены ў праектнай дакументацыі. У адказ на пытанне аб складанні пратаколу сходу яна выбачылася.
Як расказала Юлія Каляда з ГА «ВелаГродна», прадстаўнік замоўцы лічыў, што сход запланавалі на іншы дзень, 4 чэрвеня. Абмеркаванні заканчваюцца 6 чэрвеня, і, па словах Юліі, іх могуць завяршыць без сходу або адмяніць.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…