«Хавайся ў бульбу!» Пад Гродна пройдзе юбілейны мотафестываль

Пятнаццаты рок-байк фестываль «Хавайся ў Бульбу» пройдзе 7−9 чэрвеня на базе адпачынку «Дом Рыбака» ў Каробчыцах. Чакаецца, што прыедуць матацыклісты з многіх краін Еўропы і ўдзельніцы «Жаночага Сусветнага Мотапрабегу», якія наведалі наш горад два тыдні таму ў рамках эстафеты.

Для жыхароў горада будзе арганізаваны рух маршруткі. Транспарт пачне курсіраваць з 17.00 у пятніцу ад прыпынку насупраць тытунёвай фабрыкі да «Дома Рыбака». Пастаянны партнёр фестывалю таксі «Бертэль» (107) прадастаўляе зніжку на праезд з любой часткі горада на «Хавайся ў Бульбу» і назад. Для атрымання «спец-тарыфу» дастаткова пры замове машыны сказаць «На байк-фэст».

Дзеці да 14 гадоў у суправаджэнні бацькоў змогуць прайсці бясплатна. Дзяўчат да 20.00 у пятніцу і суботу таксама чакае бясплатны білет. Пасля 20.00 усе жадаючыя змогуць трапіць на мерапрыемства па цане 20 рублёў за абодва дні.

Застацца можна і з начлегам. Будзе арганізаваны намётавы гарадок на востраве.

Што? Дзе? Калі?

Заезд плануецца з 12.00 у пятніцу. Ужо ў гэты час будуць працаваць вулічныя кафэ.

У 14.00 арганізатары рыхтавалі пабудову калоны для праезду па горадзе, але пакуль дазвол ад гарадскіх уладаў не атрымалі. Байкеры хацелі праехаць у суправаджэнні ДАІ па наступным маршруце: база адпачынку «Дом Рыбака» — вул. Суворава — вул. Савецкіх Памежнікаў - БЛК — вул.Горкага — вул. Сацыялістычная — пл. Савецкая — база адпачынку «Дом Рыбака», традыцыйна даўшы магчымасць гараджанам сфатаграфавацца на матацыклах каля «тэкстыльшчыкаў».

На байк-фесте не будет мотоколонны из-за закона об массовых мероприятиях. Байкеры недовольны

Ужо зацверджаны арганізатарамі канчатковы спіс музыкаў.

7 чэрвеня

18: 10−19: 00 «An Old Town 'Dogzz» (Гродна)

19: 20−20: 10 «К121» (Гродна)

20.30−21.20 «Rammstain» Трыб’ют (Мінск)

21: 40−22: 40 «Разбітае сэрца пацана» (Мінск)

23: 00−24: 00 «DZIECIUKI» (Гродна)

24.00−05.00 дыскатэка

Не менш насычаная музычная праграма чакае гасцей і ў суботні вечар 8 чэрвеня. Хэдлайнерам фестывалю стане легенда рускага року — гурт «Черный обелиск»:

18:00−18:50 «Kaduk» (Гродна)

19.10−20. 00 «ИГО» (Гродна)

20:20−21:10 «The GoonzZЦ» (Гродна)

21:30−22:10 «Drum Ecstasy» (Мінск)

22.20−24.00 «Черный обелиск» (Масква)

00.20−05.00 дыскатэка

Акрамя музычнай праграмы матацыклістаў і гасцей чакаюць конкурсы, атракцыёны, фаер-шоу, выступленне лідскага шоу-праекта «MALINA» і спаборніцтвы па стральбе. Адным са спонсараў фестывалю выступіць кампанія «Гродфуд». Пераможцы конкурсаў у якасці прыза атрымаюць вельмі арыгінальны падарунак — стратэгічны запас тушонкі вагой у некалькі кілаграм.

Сёлета ўпершыню на «Хавайся ў бульбу» будзе працаваць тату-студыя «Мроя». Юля «Піпетка» — вядомы ва ўсёй Еўропе тату-майстар, суддзя і ўдзельніца розных тату-конкурсаў і канвенцый, зробіць усім жадаючым бясплатныя татуіроўкі на мота-тэму па сваіх адмыслова распрацаваным да фестывалю эскізах.

Байкеры дапамогуць бяздомным жывёлам

Традыцыйна, сябры гродзенскага байк-клуба «NASHORN free riders MCC» праводзяць дабрачынныя акцыі на ўсіх сваіх мерапрыемствах. Яны супрацоўнічаюць з дзіцячым хоспісам і панямуньскім дзіцячым домам. Гэтым разам на фестывалі будуць збіраць сродкі на карысць бяздомных жывёлаў з прытулку «Адданае сэрца». Усе госці змогуць ахвяраваць любую суму ці паўдзельнічаць у дабрачынным аўкцыёне.

Падзяліцца
Меткі: аўтохобі

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024