Серыял «Чарнобыль» стане даступны ў беларускай агучцы

Неўзабаве пасля выхаду фінальнай серыі нашумелага міні-серыяла «Чарнобыль», які распавядае пра трагічныя падзеі на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 1986 года, новы хіт HBO стане даступны на беларускай мове: відэасэрвіс VOKA сумесна з Амедыя ТБ (брэнд AMEDIATEKA Home of HBO) прыступіў да працы над стварэннем яго беларускай агучкі.

Міні-серыял «Чарнобыль» — гэта хроніка адной з самых страшных тэхнагенных катастроф у сусветнай гісторыі, якая паражае сваёй рэалістычнасцю і драматызмам. Самыя цяжкія наступствы выбуху прыняла на сябе менавіта тэрыторыя Беларусі. Гэтая акалічнасць прымушае беларускіх гледачоў ставіцца да серыяла з асаблівай увагай: бо ўсё, што адбываецца ў кадры — частка іх агульнай гісторыі і агульнай трагедыі. Непасрэдная ўзаемасувязь падзей міні-серыяла і адной з самых драматычных старонак беларускай гісторыі і стала галоўнай прычынай для таго, каб даць гледачам VOKA магчымасць глядзець яго на беларускай мове.

Міні-серыял «Чарнобыль» узнаўляе падзеі адразу пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, распавядаючы пра ахвяраў, прынесеных дзеля ліквідацыі яе наступстваў і прадухілення яшчэ большай бяды. Сцэнар для праекта напісаў Крэйг Мазінай («Беласнежка і Паляўнічы 2»). Каб узнавіць карціну падзей максімальна аб’ектыўна і блізка да рэальнасці, ён абапіраўся на архіўныя крыніцы, сведчанні відавочцаў і іншыя гістарычныя дакументы. А асноўныя здымкі праходзілі ў лакацыях, блізкіх да Чарнобыля і тэрытарыяльна, і гістарычна: у Літве і Кіеве. Пры гэтым вялікая частка натурных здымак энергаблокаў Чарнобыльскай АЭС адбывалася на Ігналінскай АЭС, пабудаванай па падобным праекце.

Брытанскі акцёр Джарэд Харыс («Mad Men», «Карона») выканаў ролю Валерыя Лягасава, члена ўрадавай камісіі па расследаванні прычынаў і па ліквідацыі наступстваў аварыі. Стэлан Скарсгард («Дзяўчына з татуіроўкай дракона», «Меланхолія») сыграў намеснік кіраўніка савета міністраў СССР Барыса Шчарбіна, кіраўніка гэтай камісіі. Намінантка на «Оскар» Эмілі Уотсан («Рассякаючы хвалі») увасобіла вобраз выдуманага вучонага-фізіка Ульяны Хамюк, якая імкнецца раскрыць сапраўдную прычыну аварыі. Паставіў серыял шведскі рэжысёр Йохан Рэн (вядомы па працы над хітамі «Ва ўсе цяжкія» і «Вікінгі»).

Зараз відэасэрвіс VOKA прыступіў да падрыхтоўкі перакладу і агучкі міні-серыяла на беларускую мову. Серыял у звыклай версіі ўжо цяпер можна паглядзець у раздзеле AMEDIATEKA. У раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску» «Чарнобыль» з’явіцца ў пачатку ліпеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024