Сабака ў Гродне пакусаў 7-гадовую дзяўчынку. У гэтым годзе ён жа разарваў твар суседскаму хлопчыку

У нядзелю днём мама на Альшанцы адпусціла дачку ў ларок за квасам. Праз нейкі час дзяўчынка вярнулася дадому і распавяла, што яе за локаць ўкусіў сабака, піша grodno.mvd.gov.by.

Адбылося ўсё каля 16 гадзін. 31-гадовы мужчына разам з сабакам пароды метыс сядзеў за столікам у летнім кафэ. Яго гадаванец на павадку і з наморднікам ляжаў побач. Праходзячы міма, дзяўчынка не набліжалася да жывёлы, не спрабавала яго пагладзіць, але ў нейкі момант сабака ўкусіў яе за локаць. Пасля гэтага ўладальнік сабакі сышоў з ларка. Аднак тое, што адбылося, убачыў мясцовы жыхар, які накіраваўся ўслед за мужчынам і паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.

У бальніцы дзяўчынцы прызначана лячэнне. Мама напісала заяву ў міліцыю, прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая вызначыць цяжар прычыненых пашкоджанняў.

Кастрычніцкім РАУС Гродна па гэтым факце праводзіцца праверка. У пачатку гэтага года ўладальнік дадзенага гадаванца прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл. Яго пакаралі штрафам.


«Вижу, ребенок ручками держит лицо в крови». В Гродно бойцовская собака покусала соседского мальчика


Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025