Здароўе і спорт

«Ужо традыцыя прабегчы гэты старт». Пераможца «Гарадзенскай вандроўкі» пра забег

Першае месца на дыстанцыі 10 км на «Гарадзенскай вандроўцы», якая прайшла ў Гродне 2 чэрвеня, заняў Арцём Логіш. На фінішы ён абагнаў леташняга лідара Ігара Цецярукова.

Арцём Логіш родам з Гродна, 28 гадоў. Прафесійны атлет, бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы па кросе, двухразовы чэмпіён Беларусі.

«Гэта ўжо як традыцыя — прабегчы гродзенскі старт, у якім у гэтым годзе прыняла ўдзел рэкордная колькасць чалавек. Калі не падманвае статыстыка, то больш за 700 чалавек, — распавядае Арцём. — Надвор'е для шасэйнага бегу было вельмі гарачае. Прафесійныя спартсмены яшчэ нармальна пераносяць такое, але аматарам я б не раіў бегаць у такі час. Сама па сабе траса цяжкая — вельмі шмат уздымаў. А так на мерапрыемстве прыемная атмасфера, людзі бягуць і ўсе адзін аднаго падтрымліваюць».

Арцём другі раз удзельнічаў у «Гарадзенскай вандроўцы». У мінулым годзе ён выпусціў перамогу на фінішы, быў чацвёртым. Сёлета ўдалося ўзяць рэванш у калег.

«Мы часта спаборнічаем з Ігарам Цецяруковым (у мінулым годзе быў першым на дыстанцыі 10 км). Беглі разам па дыстанцыі. Мне 28, а Ігару 41. На фінішы я трохі хутчэйшы быў. Але тым не менш Ігар не здаваўся. Дай Бог, каб я ў такім жа ўзросце бегаў як ён і канкураваў з маладымі.

Сёння мая жонка ўпершыню бегла 5 км. Я вельмі перажываў, што хуткая будзе ляцець за ёй, бо бегала яна раней па 3−4 км. Але перш за ўсё хачу сказаць гродзенцам, каб усе спадзяваліся на свае сілы, не трэба за кімсьці цягнуцца, а трэба бегчы па адчуванні. Дрэнна становіцца з-за таго, што людзі сябе пераацэньваюць. Трэба трэніравацца загадзя, а не за тры дні. Нетрэніраваны чалавек можа прынесці сабе шмат шкоды", — дадаў Арцём.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024