З 1 чэрвеня ў Беларусі вырастуць тарыфы на некаторыя камунальныя паслугі, падаражэюць цыгарэты і з’явяцца ў продажы новыя маркі, а таксама вырастуць цэны на хатні інтэрнэт ад мабільнага аператара.
З 1 чэрвеня ў Беларусі падвысяць субсідаваныя тарыфы на цеплазабеспячэнне — ацяпленне і абаграванне вады, піша t*t.by.
Яны вырастуць з 16,9259 да 18,4831 рубля за 1 Гкал. Эканамічна абгрунтаваны тарыф на гэтыя жыллёва-камунальныя паслугі застанецца на ранейшым узроўні - 88,99 рубля за 1 Гкал. Цяперашняе падаражэнне паслуг цеплазабеспячэння прадугледжана планавых павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 долараў.
З 1 чэрвеня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. З наступнага месяца ў продажы таксама з’явяцца новыя маркі.
Цэны падымуць на некаторыя цыгарэты гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» і прадпрыемства «Беларусьгандаль». З чэрвеня таксама з’явяцца ў продажы цыгарэты BOND STREET BLUE SELECTION, BOND STREET PREMIUM SPECIAL — па 1,9 рубля.
velcom | A1 зменіць з 1 чэрвеня ўмовы абслугоўвання па некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі. На некаторых тарыфных планах фіксаванай сувязі і тэлебачання зменіцца кошт паслуг. Для прыватных кліентаў штомесячны плацёж павялічыцца ад 1,79% да 6,5% у сярэднім, у залежнасці ад тарыфнага плана. Для карпаратыўных кліентаў кошт паслуг сувязі павялічыцца ў сярэднім на 5%
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…