У Азёрах у двор зайшла хворая на шаленства ліса

Ліса зайшла на адзін з прыватных падворкаў. Сабакі, запрыкмеціўшы няпрошаную госцю, накінуліся на яе і загрызлі. Аб тым, што здарылася, гаспадары паведамілі ў ветслужбы, піша rgazeta.by.

Вынікі лабараторных даследаванняў пацвердзілі дыягназ шаленства ў драпежніцы. На працягу двух месяцаў у ачагу будуць праводзіць супрацьэпізаатычныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. У іх уваходзіць і пазапланавы адлоў бадзяжных жывёл і вакцынацыя хатніх гадаванцаў.

Падрабязнасці таго, што адбылося, распавяла ветлекарка-эпізаатолаг Гродзенскай райветстанцыі Вольга Трафімава.

У Гродзенскім раёне гэта чацвёрты выпадак шаленства ў бягучым годзе. Першы быў зарэгістраваны ў вёсцы Дубніца Падлабенскага сельсавета, другі - у Васілевічах Сапоцкінскага сельсавета, трэці - у Карашава Скідальскага сельсавету. Небяспечнае захворванне выяўлялася ў ліс.

Падзяліцца
Меткі: здароўе

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025