На вуліцы Горкага падчас левага павароту кіроўца аўтобуса стаў не ў сваю паласу, чым справакаваў аварыйную сітуацыю для кіроўцы з правай паласы, які таксама здзяйсняў левы паварот, піша autogrodno.by.
Дзеянні з боку кіроўцы легкавушкі былі імгненнымі: мужчына апярэдзіў аўтобус, заблакаваў яму рух і пайшоў разбірацца.
— Тады на дарозе сітуацыя здалася мне небяспечнай. Калі б на маім месцы быў буйнагабарытны транспарт, магла б быць аварыя, у якой пацярпелі б пасажыры грамадскага транспарту. Таму мая рэакцыя была такой выбухной, — патлумачыў кіроўца легкавушкі.
Ён выказаў прэтэнзію кіроўцу аўтобуса і ўдарыў кулаком па люстэрку задняга віду. Паводле яго слоў, ён хацеў, каб люстэрка склалася, але яно адламалася і заляцела ў салон аўтобуса. Ніхто з людзей у аўтобусе не пацярпеў.
Відэа ён даслаў праз доўгі час. Кажа, яго ўчынак мог бы характарызавацца як дробнае хуліганства. Таму ён доўга нікому не паказваў відэа. А цяпер наважыўся. Лічыць, што відэа прыцягне ўвагу да правільнасці праезду скрыжаванняў.
Гэта не першы канфлікт падчас павароту налева на гэтым скрыжаванні.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…