У Гродне шукаюць раварыстку, якая перасякла дарогу, не спешваючыся, на чырвоны сігнал святлафора, піша autogrodno.by. Апублікавалі відэа, на якім бачна, што дзяўчына, якую шукаюць, справакавала аварыю.
Выпадак адбыўся на скрыжаванні вуліц Ліможа і Курчатава. Дзяўчына выехала на праезную частку на забараняльны сігнал святлафора. Каб яе не збіць, кіроўца VW Golf выціснуў педаль тормазу, а аўтар відэа не паспеў і ўрэзаўся ў папярэдняе аўто.
Дзяўчына працягнула рух у камфортным рытме і перасекла ўсю вуліцу на чырвонае. Пашанцавала, што з іншага кірунку аўтамабілі толькі пачыналі рух.
Нядаўна ў Беларусі завяршыліся грамадскія абмеркавання з нагоды новых пунктаў ПДР, сярод якіх прапаноўвалася дазволіць веласіпедыстам не спешвацца на рэгуляваных пешаходных пераходах, а рабіць гэта толькі на нерэгулюемых. Афіцыйнае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не агучана.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…