У школах, гімназіях і ліцэях Гродзеншчыны ў чацвер, 30 мая, празвінеў апошні званок. Як праходзіла ў гэтым годзе завяршэнне навучальнага года ў Гродзенскай гарадской гімназіі - глядзіце ў фотарэпартажы Hrodna.life.
Паводле інфармацыі БЕЛТА ў 2019 годзе апошні званок празвінеў для 6000 адзінаццацікласнікаў Гродзенскай вобласці. Каля 10 000 хлопчыкаў і дзяўчынак сканчаюць 9-ы клас. Больш за 10% выпускнікоў - звыш 660 чалавек — у гэтым годзе прэтэндуюць на медалі.
З 1 чэрвеня ў школьнікаў пачнуцца экзамены. Выпускныя вечары пройдуць 8 чэрвеня. Урачыстыя лінейкі для навучэнцаў 1−8-х класаў у Гродзенскай вобласці пройдуць 31 мая. Усяго ў мерапрыемствах паўдзельнічаюць звыш 112 000 школьнікаў.