У канцы красавіка ў МНС паведамілі аб пажары ў кватэры па вуліцы Малышчынская. Супрацоўнікі прыбылі на месца і патушылі пажар, пакой, дзе было ўзгаранне, моцна абгарэў. Асноўнай версіяй стаў падпал, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі высветлілі, што дадзеная кватэра належыць мужчыне 1974 года нараджэння і жанчыне 1982 года нараджэння. Некаторы час таму грамадзяне развяліся і цяпер дзеляць маёмасць. У момант інцыдэнту ніхто з іх там не пражываў.

Суседзі распавялі, што ў дзень здарэння бачылі мужчыну 1974 года нараджэння. Ён стаяў на вуліцы, размаўляў па тэлефоне і глядзеў у акно сваёй кватэры. Як высветлілася пазней, ён тэлефанаваў сваёй былой жонцы, сказаў, што цяпер яна не зможа забраць рэчы з жытла.

У той жа дзень праваахоўнікі затрымалі падазраванага. Аказалася, п’яны мужчыны прыйшоў у кватэру і з-за крыўды вырашыў падпаліць канапу, якая стаяла ў пакоі. Пасля падпалу грамадзянін адправіўся дадому, дзе працягнуў ўжываць спіртное.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.2 арт.218 КК РБ — «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці». Раней гэты грамадзянін не меў праблем з законам.