Пагаварыць пра сэксуальнае жыццё сучаснага чалавека, а таксама задаць пытанні жадаючыя змогуць падчас адкрытай сустрэчы з урачом-сэксолагам ГАКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія» Андрэем Мельнікавым.
— Сёння ў нашай краіне тэма сэксу ўсё яшчэ застаецца табуяванай. Многія маладыя людзі ўступаюць у дарослае жыццё, атрымліваючы недакладную, няпоўную або перадузятую інфармацыю, якая негатыўна ўплывае на іх фізічнае, сацыяльнае і эмацыйнае развіццё, — кажуць арганізатары.
Сустрэча адбудзецца ў рамках навучальнага гуртка «Аб сэксуальнасці і ўзаемаадносінах». Арганізатары просяць падрыхтаваць пытанні эксперту загадзя. Сустрэча пройдзе 31 мая ў 15.30. Удзел бясплатны. Каб трапіць на мерапрыемства, неабходна зарэгістравацца па спасылцы не пазней за 30 мая (чацвер). Адрас месца правядзення паведамляецца пасля рэгістрацыі.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…