У Шчучынскім раёне каваль Армэн Васільян сам сабраў машыну з розных частак аўто іншых марак. Гэта хутчэй і машына, і трактар у адным, піша dzyannica.by. Майстар працаваў два гады, але не спыняе удасканальваць сваё стварэнне.
У невялікай вёсцы Староўшчына Дэмбраўскага сельсавета пра таленавітага каваля і яго захапленне ведаюць усе, а вось варта выехаць у горад — цікаўныя гараджане не даюць праходу.
— Ехаў сёння па трасе М6, польская фура сігналам папрасіла спыніцца, — расказвае майстар. — Як жа тут не дазволіць чалавеку зрабіць фота?
Да транспартнага сродка ў супрацоўнікаў ДАІ няма пытанняў. Тэхніка вось ужо пяць гадоў, як зарэгістраваная і мае свой нумарны знак. Пад капотам -75 конскіх сіл, расход на 100 кіламетраў каля 6 літраў. Цуда-тэхніка сабраная з частак розных аўтамабіляў: рухавік — ад «Жыгулёў», руль — ад «Фольксвагена», рулявое — ад «Масквіча», рулявая калонка — ад «Мэрсэдэса», скрынка перадач — ад «Аўдзі», ёсць і дэталі ад трактара.
З цюнінгу — легендарны храмаваны алень, клаксон з «Волгі» ГАЗ-21 і многае іншае. З «фішак» — дзве скрынкі перадач, ёсць запаволены і павышаны ход. У дадатак да аўто ў майстра ёсць шмат розных агрэгатаў, якія ён таксама сам зрабіў.
Тэхніка выклікае сапраўдны ажыятаж. Армэн Васільян расказаў, што ў гэтым годзе паедзе на сваім жалезным кані ў Гродна на аўтафестываль Sun Day.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…