Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» абвяшчае конкурс эскізаў на нацыянальна арыентаваную тэматыку. Выявы-пераможцы з’явяцца на майках, кубачках і нататніках.
Да ўдзелу запрашаюць аматараў і прафесіяналаў, усіх, хто неабыякавы да ўласнай культуры і хоча праявіць сябе. Арганізатары шукаюць цікавыя, крэатыўныя і сучасныя ідэі, накіды, малюнкі і эскізы, якія б удзельнікі хацелі бачыць на майках, торбах, кубках, нататніках і іншых рэчах.
Прастора для фантазіі шырокая — на эскізах могуць быць падзеі, асобы з гісторыі і міфалогіі, арнаменты і ўсё, што звязана з Беларуссю, у тым ліку проста смешныя выявы і надпісы.
Кветачкі і мімішныя малюнкі таксама прымаюцца. Галоўнае — крэатыў, бо мы шукаем тое, чаго яшчэ не было! — тлумачаць арганізатары.
Конкурс стартаваў 23 траўня і праходзіць у некалькі этапаў.
Даслаць запоўненую заяўку ўдзельніка і малюнак або некалькі ў фармаце PNG або JPEG (максімальны памер — 5MB) да 23:59 10 чэрвеня на скрынку adv.budzma@gmail.com з пазнакай «Конкурс дызайну». Да разгляду прымаецца максімум пяць малюнкаў.
Заяўка мусіць змяшчаць наступныя пункты:
Журы зробіць папярэдні адбор дызайнаў. На сайце budzma.by і на старонках кампаніі ў сацыяльных сетках гэтыя дызайны будуць выстаўленыя на галасаванне. Дызайны, якія набяруць найбольшую колькасць інтэрнэт-галасоў, і стануць пераможцамі. Такім чынам, пераможцы будуць абраныя праз «народнае» галасаванне.
Супольная праца пераможцаў з прафесійнымі дызайнерамі і прадстаўнікамі кампаніі «Будзьма беларусамі!» па адаптацыі малюнка пад прынт для нанясення на візуальную прадукцыю.
Найлепшыя малюнкі-пераможцы будуць рэалізаваныя ў выглядзе прынтоў на цішотках, торбах, кубках ды іншай візуальнай прадукцыі. Аўтары-пераможцы атрымаюць ганарар.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…