У Жодзіне студэнт скокнуў у люк, каб выратаваць маленькае дзіця

22 мая студэнт Артур Кіткевіч выратаваў дзіця, якое звалілася ў адкрыты люк. Пра гэта карэспандэнту ЕX-PRESS.BY распавёў чытач, які стаў сведкам здарэння.

— Гэта было каля 18.00, людзей на вуліцы было не вельмі шмат. Па траўцы бег малы, на выгляд каля 2,5−3-х гадоў, яго мама ішла трошку наводдаль. Раптам дзіця знікла з яе поля зроку. Як аказалася, малы зваліўся ў адкрыты люк. Жанчына адчайна закрычала, — распавёў Сяргей.

За лічаныя секунды ля люка апынуўся хлопец, які да гэтага сядзеў на лаўцы з сябрамі метрах у ста, хлопцы пабеглі разам з ім. Хлопец заскочыў у яму глыбінёй каля трох метраў, і з яе дна з дапамогай сяброў дастаў хлопчыка. Малы быў на першы погляд у парадку, мама забрала яго дадому, у адзін з бліжэйшых інтэрнатаў. Пра тое, ці звярталася жанчына па медыцынскую дапамогу, невядома.

— Смурод стаяў страшны, усе былі брудныя жудасна. Але хлопцы, асабліва той, які бег першым і скокнуў у яму, на мой погляд, проста герой, — распавёў Сяргей.

Ён не паспеў сфатаграфаваць герояў гэтай гісторыі. Калі вяртаўся дадому, люк ужо зачынілі накрыўкай і яшчэ дошкай.

Як паведамілі EX-PRESS.BY студэнты Жодзінскага політэхнічнага каледжа, хлопец, які выратаваў маляня 22 мая ўвечары — студэнт 4 курса Артур Кіткевіч.

— Я пачуў крык і проста пабег, ні пра што не думаючы, проста адчуваючы, што патрэбна дапамога, — распавёў EX-PRESS.BY Артур Кіткевіч.

У сваім учынку ён не бачыць нічога геройскага. У той момант ён і яго сябры вярталіся з трэніроўкі па футболе, прыселі на лаўку крыху адпачыць.

Артур Кіткевіч (у цэнтры) і яго сябры Яўген Чарнушэвіч і Ілля Жураўлёў пасля здарэння.

Артур з горада Ашмяны Гродзенскай вобласці. У Жодзіне вучыцца на электрыка, хутка яму трэба будзе абараніць дыпломную працу, атрымаць дыплом і адправіцца ў родны горад, працаваць у мясцовыя «Электрасеткі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024